Ад крыві

Два браты камень сякуць, дзве сястры ў акно глядзяць, дзве свякроўкі ў варогах стаяць. Ты, свёкар, варацісь, а ты, кроў, уталісь. Ты, сястра, адварацісь, а ты, кроў, уймісь. Ты, братка, смірысь, а ты, кроў, замкнісь. Брат бяжыць, сястра крычыт, свёкар варчыт. А будзь, мае слова, моцнае на сціханне крыві ў раба (імя) па сей час і сію мінуту.

Ад крыві 2

Несла ваду цераз калоду, вада разлілася, у Пашы кроў запяклася. Амінь.

Запісанаў в.Даманавічы ад Карнеявец Паяіны Мікалаеўны, 1926 г.н., студэнткай Зінавенка С.

Ад крывацёку

Ішла святая Прачыстая Матка Хрыстова гарою, нясла ваду дугою. Дуга, разагніся, вада, разалліся. Дуга разагнулася, вада разлілася, а ў раба божага (імя) кроў сунялася, печанай запяклася.

Ад крывацёку 2

Iз-пад яснае зары, із-пад белае гары цякло тры ракі. Рака малочная, вадзяная і крывяная. Я малочную разап’ю, вадзяную разалью, а крывяную астанаўлю. Прысвятая Маць Багародзіца на прасліцу прала, нітку атарвала — кроў завязала.

Ад крывацёку 3

Добрым часам, лепшым разам, я — словам, а Гасподзь Бог — з помашчу. Ішоў Ісус Хрыстос цёмнымі лугамі, крутымі берагамі, масціў маста з тонкага трысця: з калінавага, з малінавага. Мост, разламіся, Дунай, разалліся, кроў, уніміся. Госпадзі, памажы, Госпадзі, памажы, Госпадзі, намажы.

Ад грыжы

Спачатку прачытаць малітву «Отче наш», а затым над крыжам тры разы, кожны раз сплюнуць праз левае ппячо:

— Кіла-кіліца, чырвоная дзявіца, тут табе не садзіцца, тут табе не ляпіцца. Садзіцца табе, ляліцца табе сярод цёмных лясоў, крутых берагоў, зыбучых пяскоў, дзе людзі не ходзяць, птушкі не летаюць. Там табе садзіцца, там табе ляпіцца, а з рабы божай(го) (імя) адысці. У імя Бацькі і Сына і Святога Духа. Амінь, амінь, амінь.

Кілу мазаць безымянным пальцам на ноч, да раніцы з ложка не падымацца.

Ад грыжы 2

Палажыць побач з сабою сучок, глядзець на яго і гаварыць:

Грыжа, грыжа, грызёш мяне раз, а я цябе — два, грызёш мяне два, то я цябе — тры, грызёш мяне тры, то я цябе — чатыры, ты мяне — шэсць, я цябе — сем, ты мяне — сем, то я цябе саўсем.

Пасля гэтага трэба грызнуць грыжу і плюнуцъ на сучок. Слюну з сучка мезінцам узяць і мазаць кругом грыжы, гаворачы:

Як сучок нямой, штоб і грыжа мая навекі занямела.